Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)

2017 2017-04-05T13:46:41+0300 2017-04-05T13:49:59+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/reviaka-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Таццяна Рэвяка. Фота: svaboda.org

Праваабаронца Таццяна Рэвяка. Фота: svaboda.org

Праваабаронца накіравала ў Пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем на Кастрычніцкай плошчы 26 сакавіка і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.

У скарзе Таццяна Рэвяка падкрэслівае, што на Кастрычніцкай плошчы яна знаходзілася як праваабаронца, з'яўляючыся прэзідэнтам Беларускага Дома правоў чалавек імя Б. Звозскава, і назірала за ходам акцыі, дзеяннямі супрацоўнікаў сілаў правапарадку і ў цэлым за выкананнем дзяржавай, прадстаўленай сваімі органамі і службовымі асобамі, міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека, павагі і заахвочвання канстытуцыйных правоў грамадзянаў.

Тым не менш, яна была затрыманая без тлумачэння прычынаў і вымушаная зведаць маральныя і фізічныя пакуты ад дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў РУУСе Цэнтральнага раёна, дзе яе і іншых затрыманых утрымлівалі доўгі час у жорсткіх умовах, выклікаўшы пачуццё бездапаможнасці. Пра гэта праваабаронца паведамляе пракурору Мінска:  

«У 12.15 я была затрыманая з ужываннем фізічнай сілы супрацоўнікамі АМАП і дастаўленая ў РУУС Цэнтральнага раёна. <...> супрацоўнікі праваахоўных органаў больш за тры гадзіны пратрымалі мяне пад адкрытым небам у дворыку тварам да сцяны на расцяжцы, патрабуючы рукі трымаць паднятымі. <...> я адчувала боль у спіне, холад. Любая спроба звярнуцца да супрацоўнікаў міліцыі, якія мяне ахоўвалі, перарывалася вокрыкамі і пагрозамі расцаніць гэта як непадпарадкаванне. У 15.30 мяне адвялі ў вялікае памяшканне ў будынку РУУС, супрацоўніца міліцыі, якая не прадставілася, агледзела і выклала на стол змесціва маёй сумкі, прапанавала падпісаць паперу, у якой указваліся правы асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністратыўны працэс. У гэты час я ўпершыню з моманту затрымання змагла заявіць пра свае правы быць апавешчанай пра прычыну затрымання і мець абаронцу. Пасля маіх слоў, у 15.45, мяне вывелі з будынка РУУСа і адпусцілі без якіх-небудзь тлумачэнняў ...»

Мяркуючы, што ў апісаных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні і ў РУУСе ёсць склад злачынства, адказнасць за якое ўстаноўлена часткай 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў»), Таццяна Рэвяка просіць пракурора выявіць і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія адвольна яе затрымалі і на працягу некалькіх гадзін, жорстка і зневажаючы чалавечую годнасць, прычынялі фізічныя пакуты.

«Законам аб органах унутраных спраў прадугледжаны выпадкі, у якіх дапускаецца ўжыванне супрацоўнікамі гэтых органаў фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў і так делей, калі іншымі спосабамі пастаўленыя перад імі задачы - па абароне жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў, свабодаў і законных інтарэсаў грамадзянаў, інтарэсаў грамадства і дзяржавы - невыканальныя. У выпадку майго затрымання падстаў для прымянення фізічнай сілы і зневажаючага мяне жорсткага абыходжання не было, - звяртае ўвагу Таццяна Рэвяка. - Супрацоўнікі міліцыі тут відавочна перавысілі свае паўнамоцтвы - для дэманстрацыі сваёй фізічнай і ўладнай перавагі».

Праваабаронца лічыць, што такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі не павінны заставацца беспакаранымі і мяркуе, што не адна яна з ліку затрыманых, дастаўленых у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска 26 кастрычніка, вырашыла накіраваць скаргу ў пракуратуру ў адказ на самавольства міліцыі ў дачыненні да сябе.

Нагадаем, што па выніках затрымання 26 сакавіка Таццяна Рэвяка атрымала па пошце позву ў суд: разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай на яе па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КаАП, прызначаны на 10 красавіка.

Ніжэй апублікаваная скарга Таццяны Рэвяка, якая можа быць выкарыстана ў якасці ўзору іншымі грамадзянамі.

Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманнях (узор скаргі ў пракуратуру)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства