Гомельскі абласны суд прыняў рашэньне аб прыпыненьні разгляду справы па ліквідацыі жаночага аб’яднаньня “Ініцыятыва” на паўтары месяцы (паводле Радыё Свабода).

2003 2003-12-01T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 лістапада ў Гомельскім абласным судзе разглядаўся пазоў управы юстыцыі аблвыканкаму наконт ліквідацыі чарговай грамадзкай арганізацыі – жаночага аб’яднаньня “Ініцыятыва”.

Рашэньне намесьніка старшыні суду Анатоля Дудзіча прыпыніць разгляд справы на паўтара месяца выклікала незадаволенасьць як прадстаўнікоў управы юстыцыі, так і пракурора Галіны Судар. Апошняя ўжо пасьля судовага паседжаньня заявіла, што абласная пракуратура накіруе пратэст супраць такога рашэньня.

На папярэднім паседжаньні суду старшыня "Жаночай Ініцыятывы" Галіна Скараход прадставіла ліст намесьніка старшыні Гомельскага райвыканкаму Івана Храпунова. Паводле яго, выканкам даў згоду на разьмяшчэньне юрыдычнага адрасу грамадзкага аб'яднаньня ў прыватным доме ў вёсцы Яроміна. Такім чынам адпадала галоўная прэтэнзія ўправы юстыцыі да "Жаночай Ініцыятывы". Аднак супрацоўніца ўправы юстыцыі Тамара Стрыжанева прынесла ў суд сьвежае рашэньне Гомельскага райвыканкаму. У ім выканкам паправіў намесьніка старшыні Храпунова і забараніў разьмяшчэньне юрыдычнай адрэсы жаночага аб'яднаньня ў вёсцы Яроміна. У рашэньні сказана таксама, што выканкам праводзіў грамадзкае апытаньне ў вёсцы Яроміна.

У суд прадстаўленае і прынятае напярэдадні рашэньне ўправы юстыцыі. Паводле яго, управа адмовіла "Жаночай Ініцыятыве" ўнесьці зьмены ў статут у сувязі з новым юрыдычным адрасам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international