Гарадзенскія праваабаронцы звярнуліся да службовых асобаў вобласці у сувязі з пераследам журналістаў і актывістаў

2017 2017-03-18T00:50:35+0300 2017-03-19T11:01:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravaabaroncy-garodnia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Юргель, Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў. Архіўнае фота "Гарадзенскай вясны"

Раман Юргель, Уладзімір Хільмановіч і Віктар Сазонаў. Архіўнае фота "Гарадзенскай вясны"

Гарадзенскія праваабаронцы Эдвард Дмухоўскі, Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Раман Юргель звярнуліся да дзяржаўных службовых асобаў Гродзенскай вобласці са зваротам, у якім выказалі занепакоенасць у сувязі з шматлікімі фактамі парушэння правоў чалавека ў рэгіёне.

Праваабарончы указалі на тое, што на Гарадзеншчыне грамадзяне не могуць рэалізаваць свайго канстытуцыйнага права на правядзенне мірных сходаў, што выліваецца ў такія негатыўныя наступствы як арышты і штрафы. Кульмінацыяй сталі апошнія падзеі, калі гарадзенцам не дазволілі правядзення мірных сходаў, каб выказацца супраць Дэкрэта №3. Хоць і раней, прыкладам на традыцыйнай імпрэзе ўшанавання памяці палеглых за Радзіму, якая адбываецца ў Свіслачы, удзельнікі такіх мірных сходаў падвяргаліся пераследам.

Таксама аўтары звароту выказалі занепакоенасць у сувязі з пераследам журналістаў і іншых катэгорый грамадзян, якія падпадаюць пад неабгрунтаваны і незаконны ціск з боку сілавых ведамстваў.

Праваабаронцы заклікалі неадкладна вызваліць чатырох грамадскіх актывістаў, арыштаваных за ўдзел у мірных сходах пратэсту, што адбыліся нядаўна ў Гародні.

Поўны тэкст звароту апублікаваны на сайце “Гарадзенскай вясны”.

Зварот дасланы старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту Краўцову Уладзіміру Васілевічу, начальніку УУС Гродзенскага аблвыканкаму Сіняўскаму Вадзіму Іванавічу, пракурору Гродзенскай вобласці Корзуну Віктару Канстанцінавічу, начальніку УКДБ па Гродзенскай вобласці Церахаву Аляксандру Аляксандравічу старшыні Гродзенскага абласнога суда Корзуну Аляксандру Анатолевічу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства