Валанцёры “Вясны” запрашаюць на сустрэчу ў Гародні

2017 2017-03-15T11:01:52+0300 2017-03-15T11:04:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valanciorskaja_sluzhba-loga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мы можам зрабіць гэты свет трошкі лепшым?

Свет навокал няўмольна змяняецца, а табе не сядзiцца ў баку? Думаеш, што парушэнні правоў чалавека - гэта несправядліва? Ты цэніш каштоўнасці салідарнасці і адказнасці? І ўвогуле задаешся пытаннем, навошта людзі валанцёраць?

Запрашаем 16 сакавіка (чацвер) на сустрэчу з прадстаўніцамі і прадстаўнікамі ініцыятывы, што аказвае дапамогу ў працы вядомага, у Беларусі і не толькі, Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Сустрэча будзе праходзіць у офісе арганізацыі па адрасе: г. Гродна, вул. Будзёнага 48А, пакой 100 (уваход з унутранага дворыку будынку), распачнецца у 18:30. Уваход свабодны.

Падчас сустрэчы вы зможаце даведацца пра наступнае:

  • чым, чаму і навошта займаецца “Вясна”;
  • што такое Валанцёрская служба, для чаго яна патрэбная і чым займаюцца валанцёры/-кі;
  • ці трэба мець спецыяльную (юрыдычную і г.д.) адукацыю, каб займацца праваабаронай;
  • пачуеце пра ўнікальны досвед людзей, які яны атрымалі праз валанцёрства;
  • што можна рабіць для таго, каб свет навокал стаў трошачкі лепей (у тым ліку пра тое, што можна рабіць з грамадскімі праблемамі ў вашым горадзе ці падчас масавых акцыяў пратэсту і інш.);
  • і, вядома, адказы на вашыя пытанні. :)

Па ўсіх пытаннях ці па ўдакладненні можна звяртацца на help@spring96.org.

Да сустрэчы!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства