viasna on patreon

На вакзале ў Лунінцы гвалтоўна затрыманы актывісты Дапоўнена

2017 2017-03-11T10:48:14+0300 2017-03-13T12:01:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/leonid-dubonosov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Дубаносаў

Леанід Дубаносаў

Зранку 11 сакавіка ў Лунінцы на вакзале затрымалі актывістаў з Мікашэвіч Леаніда Дубаносава, Віталя Каласюка і Аляксандра Неўдаха. Яны разам збіраліся сесці на цягнік да Пінску.

Калі актывісты стаялі на платформе, да іх падышлі міліцыянты. На пытанне Леаніда пра прычыну, тыя адказалі, што трэба праверыць пашпарты. Але падчас праверкі міліцыянты сказалі, што ў іх завіс кампутар, і таму не могуць прабіць па базе дадзеных, ці не знаходзяцца дадзеныя асобы ў вышуку. За 2 хвіліны да адыходу цягніка актывісты паспрабавалі сысці, але міліцыянты не дазволілі і паведамілі, што яны затрыманыя па распараджэнню КДБ.

З вакзаклу Леанід Дубаносаў патэлефанаваў праваабаронцы Тамары Шчапёткінай і распавёў пра затрыманне. Міліцыянт загадаў спыніць размову, але Леанід працягваў гутарку, тады міліцыянты наваліліся на Дубаносава, пачалі вырываць тэлефон. Па словах Тамары Шчапёткінай, было чутна, што адбывецца барацьба. Леанід вырваўся на вуліцу і стаў прасіць дапамогі ў людзей. Таксама ён тры разы пракрычаў "Нет декрету №3, Лукашенко уходи!". Напрыканцы ён паспеў сказаць, што яго ўцягнулі ў міліцэйскі УАЗік, пасля чаго сувязь перарвалася.

Леаніда Дубаносава прывезлі ў Лунінецкі РАУС, але праз 20 хвілін пасля дастаўкі яго адпусцілі без складання пратакола. Маёр лінейнага аддзела міліцыі Аляксандр Гнядзько выбачыўся за гвалтоўнае затрыманне і адзначыў, што рабіў гэта не па сваёй волі. Але Дубаносаў плануе абскарджваць нематываванае затрыманне з грубым прымяненнем сілы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства