viasna on patreon

Берасцейцы дыскутавалі пра смяротнае пакаранне

2017 2017-03-03T13:04:47+0300 2017-03-03T13:06:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smiarot_pakaranne_brest2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за дзве гадзіны на офісе берасцейскага “Агенцтва “Пропус” дыскутавалі на тэму смяротнага пакарання, паведамляе Радыё "Рацыя".

Ганаровым удзельнікам дыскусіі стаў праваабаронца і экс-палітвязень Алесь Бяляцкі.

Ён зазначыў, што тэма для Беларусі – апошняй краіны ў кантынентальнай Еўропе, дзе прымяняецца смяротнае пакаранне, – досыць актуальная:

– Гэтая тэма насамрэч хвалюе людзей з некалькіх пунктаў погляду: і з гуманнага, і з цывілізацыйнага. Відавочна, што людзі думаюць над гэтым пытаннем. Адказу на пытанне, чаму ў нас гэта адбываецца, у Беларусі, на жаль, на сённяшні дзень не маю ні я, ні нашае грамадства.

На пытанне рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года ў падтрымку смяротнага пакарання выказаліся больш за 6 мільёнаў грамадзян. Толькі за 2016 год у Беларусі прысудзілі да вышэйшай меры не менш за чатырох чалавек, паведамляе сайт “Amnesty International”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства