27.11.2003 адбыўся суд над Валерыем Шчукіным, які абвінавачваўся па артыкулу 156 (дробнае хуліганства) і артыкулу 166 (непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацошніка міліцыі). Суддзя Натальля Абрамава вынесла прысуд – 10 базавых адзінак (165 000 рублёў).

2003 2003-11-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шчукін абвінавачваўся ў тым, што 26.11.2003 у будынку Полацкага гарвыканкама, падчас прыёму грамадзян міністрам унутраных справаў Навумавым спадар Шчукін “издавал душераздирающие вопли, махал руками и отказывался выполнять требования работников милиции».
Насамрэч, па словах Валерыя Шчукина, усё адбывалася наступным чынам:
напярэдадні мясцовая тэлевізія і газэта “Полацкі веснік” распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што 26.11.2003 міністр унутраных справаў Навумаў будзе ажыццяўляць прыём грамадзянаў у малым зале Полацкага гарвыканкама. Шчукін прыйшоў у ГАУС і запісаўся за нумарам 6 на сустрэчу з міністрам. Ён жадаў узняць пытаньне свайго незаконнага высяленьня з інтэрнату Полацкага педколеджу, дзе ён быў прапісаны падчас свайго дэпутатства ў Вярхоўным Савеце 13-га скліканьня. Але калі 26.11.2003 Шчукін прыйшоў да гарвыканкама, яму паведамілі, што ў сьпісе 13 асобаў, якіх прыме міністр, яго няма. Шчукін усё ж здолей прайсьці да дзвярэй малага залу, дзе тоўпіўся народ і высокія міліцэйскія чыны. Шчукіну навт паабяцалі, што міністр яго прыме пасьля ўсіх, але раптам міліцыянты пачалі пачалі патрабаваць ад Шчукіна каб ён здаў сваю сумку і куртку ў гардэроб. Шчукін моўчкі стаяў. Быў выкліканы нарад ППС, якія схапілі Шчукіна за рукі і павалаклі да запаснога выхаду з будымку, Як рнаспавёў Шчукін, яны схапілі яго за хворую руку і ён насамрэч закрычэў ад болю. Пасьля Шчукіна закінулі ў патрульную машыну і адвезлі спачатку ў ГАУС, а пасьля у суд.
Але сёньня ў судзе міліцыянты сцвярджалі, што Шчукін пачаў крычаць адразу, як толькі іх пабачыў. Судовае паседжаньне завяршылася прысудам штрафу. Сам Шчукін быў гатовы да больш жорсткага прысуду.
Інтарэсы Шчукіна падчас судовага паседжаньня прадстаўляў Дзмітрый Салаўёў – старшыня Наваполацкай філіі Праваабарончага Цэнтру “Вясна”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international