Зміцеру Дашкевічу прысудзілі яшчэ адзін штраф амаль на 600 долараў

2017 2017-01-31T08:35:18+0300 2017-01-31T08:37:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dashkevich-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч

Першамайскі суд Мінска 30 студзеня аштрафаваў Зміцера Дашкевіча на 1150 рублёў (амаль 600 долараў). Па інфармацыі “Еўрапейскага радыё”, лідара "Маладога фронту" (арганізацыя зарэгістраваная ў Чэхіі) прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі.

Як паведаміў у сваім акаўнце на Фэйсбуку сам Дашкевіч, яго затрымалі 31 снежня ў 23.30 каля дома. У навагоднюю ноч Дашкевіч з паплечнікамі меркаваў правесці акцыю ў цэнтры Мінску — сустрэць свята з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі.

У судзе, які прайшоў у адсутнасць Дашкевіча, супраць яго сведчылі міліцыянта Максімаў і Панасенка. Яны заявілі, што ён адмаўляўся прайсці для разбіральніцтва ў Першамайскае РУУС Мінска — "упіраўся нагамі, сядаў на зямлю".

Дашкевіч называе пратакол ілжывым і як доказ выклаў відэа, якое зняў падчас затрымання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства