Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-11-08T17:17:00+0300 2017-10-25T14:47:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна завочна пакараў грамадскага актывіста Рыгора Грыка штрафам у 50 базавых велічынь; На Піншчыне зарэгістраваны Цэнтр гендэрных і прававых адносін. Установа зоймецца вырашэннем пытанняў роўнасці, дыскрымінацыі, а таксама гендэрнай асветай на мясцовым узроўні; 2 лістапада Маскоўскія ўлады апячаталі офіс расійскай філіі Amnesty International; Суд Маскоўскага раёна Брэста не задаволіў скаргу мясцовага актывіста Дзяніса Турчаняка на дзеянні міліцыі падчас праверкі фальсіфікацый на выбарах.

 “Падзея”:  1 лістапада ў Мінску на офісе прафсаюза РЭП адбыўся круглы стол па праблеме Дэкрэта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”, вядомага як дэкрэт "аб дармаедах”. Прадстаўнікі незалежнага прафсаюза РЭП, праваабаронцы і юрысты са ўсёй краіны абмеркавалі магчымасці грамадзянскай супольнасці супрацьдзейнічаць дэкрэту. Па выніках круглага стала ўдзельнікі распрацавалі шэраг рэкамендацый па далейшых дзеяннях.

“Асоба”: Кіраўніца офіса Amnesty International па рэгіёну Еўропы і Цэнтральной Азіі Айша Юнг. Айша распавядае пра кампанію за міжнародную адмену смяротнага пакарання ў Беларусі, якую зараз гатуе Амністыя, а таксама пра адну з самых паспяховых мінулых акцый падтрымкі былому палітвязню Дзмітрыю Дашкевічу.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Irdorath.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства