Беларусь спрабавала заблакаваць рэзалюцыю па Крыме на Генасамблеі ААН

2016 2016-11-16T00:42:25+0300 2016-11-16T00:47:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/un-logo-00.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фотa: REUTERS

Фотa: REUTERS

15 лістапада за некалькі гадзін да галасавання ў трэцім камітэце Генасамблеі ААН па праекце рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Крыме, ініцыяванай Украінай, Беларусь паспрабавала блакаваць разгляд пытання, карыстаючыся працэдурай «no action motion». Супраць ініцыятывы Беларусі выступіла 101 краіна, 37 - устрымаліся, падтрымалі такую прапанову 32 краіны.

Як паведаміў сайт ЛІГА.net, першая намесніца міністра інфармацыйнай палітыкі Украіны Эмінэ Джэпар апублікавала спіс краін, якія падтрымалі спробу Беларусі заблакаваць рэзалюцыю па Крыме:

  1. Алжыр
  2. Ангола
  3. Бангладэш
  4. Беларусь
  5. Балівія
  6. Бруней
  7. Бурундзі
  8. Кітай
  9. Каморскія выспы
  10. Куба
  11. КНДР
  12. Егіпет
  13. Індыя
  14. Інданезія
  15. Іран
  16. Кенія
  17. Кыргызстан
  18. Лаоская НДР
  19. М'янма
  20. Нікарагуа
  21. Расія
  22. Сінгапур
  23. Судан
  24. Сірыя
  25. Таджыкістан
  26. Узбекістан
  27. Венесуэла
  28. В'етнам
  29. Зімбабвэ
  30. Ірак
  31. Гамбія
  32. Эрытрэя.

Падаю пералік краін, якія падтрымалі спробы Беларусі блакаваць разгляд парадку дня. «Спіс сябраў». Ад кожнага з іх можна чакаць галасавання супраць рэзалюцыі па Крыме.

Emine Dzheppar

Мэтай рэзалюцыі «Сітуацыя з правамі чалавека ў АРК Крым і Севастопаль» з'яўляецца абарона канстытуцыйных правоў украінцаў на тэрыторыі акупаванага паўвострава. У дакуменце таксама агучаны заклік да РФ прадаставіць міжнародным праваабаронцам механізм бесперашкоднага доступу ў Крым для маніторынгу сітуацыі з правамі чалавека.

Расія акупавала Аўтаномную рэспубліку Крым ў 2014-м годзе. Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла 20 лютага 2014 года пачаткам часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расіяй. Ключавыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Генеральная асамблея ААН, асудзілі дзеянні Расіі і назвалі анэксію і акупацыю Крыма незаконнай. Супраць РФ былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі. За правядзенне Масквой так званых выбараў з удзелам Крыма ў 2016-м годзе парламент Украіны прызнаў Дзярждуму РФ нелегітымнай. У сакавіку 2014 года Генеральная Асамблея ААН пацвердзіла незаконнасць сепаратысцкага рэферэндуму ў Крыме, які адбыўся 16 сакавіка, і заклікала не парушаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства