viasna on patreon

Украінскія і беларускія праваабаронцы працягваюць кампанію па рэалізацыі правоў дзяцей-сірот

2016 2016-09-30T13:38:46+0300 2016-09-30T13:43:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skliarenkosamoilova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік ГС “Альянс у абарону правоў дзяцей” Алена Самойлава і прадстаўніца ЮНІСЕФ Таццяна Склярэнка

Кіраўнік ГС “Альянс у абарону правоў дзяцей” Алена Самойлава і прадстаўніца ЮНІСЕФ Таццяна Склярэнка

Грамадскі саюз “Альянс у абарону правоў дзяцей” (г.Адэса, Україна) і Праваабарончы цэнтр “Вясна” у межах кампаніі “Праваабаронцы Беларусі і Украіны разам дзеля абароны грамадскіх інтарэсаў” працягваюць кампанію, мэтай якой з’яўляецца рэалізацыя правоў дзяцей-сірот і асобаў з іх ліку на жыллё.

Згодна з дзеючым украінскім заканадаўствам, дзяржава павінна на бясплатнай аснове даць сіротам жыллё, але ў рэальнасці, па дасягненню 23 гадоў, яны фактычна трапляюць на вуліцу. На дадзены момант ва Украіне колькасць дзяцей-сірот і дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі, скаладае 23 667 асоб (32,3% ад агульнай колькасці дзяцей). У Адэскай вобласці такіх людзей - 2006 чалавек, уключаючы тых, хто меў права на атрыманне жылля на момант прыняцця адпаведнага закону, і зараз па ўзросце старэйшы за 35 гадоў.

У чэрвені “Альянс у абарону правоў дзяцей” ініцыяваў абмяркаванне гэтай праблемы на круглых сталах падчас Форуму па правах дзяцей. Па выніках мерапрыемства ў Адэсе прынятая гарадская праграма забеспячэння дзяцей-сірот і асоб з іх ліку жыллём на 2016-2018 гады з абсягам фінансавання каля 14 млн. грывен. Таксама прынятая рэгіянальная (абласная) праграма, але пакуль без фінансавання.

Абмяркаванню абласной праграмы быў прысвечаны наступны круглы стол на тэму “Реалізація правоў дзяцей-сірот, дзяцей, пазбаўленых бацькоўскай апекі, і асоб з іх ліку на жыллё”, які прайшоў у адэскай абласной адміністрацыі 23 верасня гэтага года. На ім абмяркоўваліся крыніцы і памеры фінансавання праграмы, магчымасці частковага ўдзелу мясцовых і абластнога бюджэтаў. Таксама ўздымалася пытанне першачарговага забеспячэння жыллём дзяцей-сірот, што патрапілі ў Адэскую вобласць з Данецкай і Луганскай абласцей у выніку ўзброенага канфлікту.

На круглым стале таксама быў абмеркаваны праект пастановы Кабінета Міністраў Украіны аб зацвярджэнні комплекснага плану забеспячэння жыллём усіх 23 667 дзяцей-сірот і асоб, пазбаўленых бацькоўскай апекі, які разлічаны на 10 гадоў. Дзеці-сіроты і  дзеці, пазбаўленыя бацькоўскай апекі, якія у далейшым будуць мець права на атрыманне жылля, павінны забяспечвацца ім за кошт мясцовых бюджэтаў, згодна з дзеючым заканадаўствам.

Зараз адэскі “Альянс у абарону правоў дзяцей” і ПЦ “Вясна”  плануюць правесці ў першай палове кастрычніка ў Кіеве яшчэ адзін круглы стол. На ім працягнецца абмеркаванне агульнай праблемы незабяспечанасці дзяцей-сірот жыллём і праекта пастановы Кабінета Міністраў Украіны. У мерапрыемстве прымуць удзел чыноўнікі, якія распрацоўвалі пастанову, і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з Кіева, Мікалаева, Чарнігава, Адэсы, Харкава ды іншых гарадоў.

Трэба адзначыць, што ў выпадку прыняцця і выкананя пастановы аб запеспячэнні жыллём, заканадаўства Украіны ў гэтым пытанні будзе выгадна адрознівацца ад беларускага. Згодна з Указам №460 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.11.15, дзеці-сіроты і асобы з іх ліку пасля 18 гадоў маюць права на атрыманне сацыяльнага жылля, але праз 5 гадоў, тобок калі ім спаўняецца 23, жыллё пераводзіцца ў статус камерцыйнага, арэнднага. Пры гэтым дадзеныя асобы маюць права на пазачарговае атрыманне льготнага крэдыту пад 1% гадавых на 40 гадоў на будаўніцтва ці куплю ўласнага жылля. Але ніякай праграммы, якая ў рэальнай перспектыве прадугледжвала бы атрыманне імі гэтага жылля, няма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства