viasna on patreon

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў

2016 2016-09-12T07:20:00+0300 2016-09-12T14:32:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-conference.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання адбудзецца ў Мінску 12 верасня. 

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі: ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” – Алег Гулак, ад Праваабарончага цэнтра “Вясна” – Уладзімір Лабковіч.

Месца правядзення: канферэнц-зала гатэля “Манастырскі” (вул. Кірылы і Мефодзія, 6).

Пачатак у 10.30.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на электронны адрас: elections2016@spring96.org

“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства