viasna on patreon

Слонім: давераная асоба кандыдата скардзіцца ў пракуратуру на абразы

2016 2016-08-31T09:41:52+0300 2016-08-31T09:43:25+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгі Віктар Марчык падаў скаргі ў пракуратуру Слонімскага раёна і ў Слонімскую акруговую камісію на аўтара блогу “Хроніка слонімскіх падзей” Андрэя Сакалоўскага, які таксама збіраў подпісы і якога не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты Слонімская АВК.

У скарзе Віктар Марчык адзначае, што спадар Сакалоўскі ў сацыяльнай сетцы на сваёй старонцы “Хроніка слонімскіх падзей”  некалькі разоў абразіў кандыдата ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Івана Шэгу. Віктар Марчык просіць пракуратуру і выбарчую камісію правесці праверку фактаў, звязаных з абразай кандыдата і проста чалавека, прыняць меры пракурорскага рэагавання па спыненні парушэння і прыцягнуць вінаватага да адміністратыўнай адказнасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства