viasna on patreon

Канфлікт на пікеце ў Хойніках: пенсіянерка называе кандыдата і давераную асобу падонкамі і паказвае ім свае майткі

2016 2016-08-24T09:15:31+0300 2016-08-24T09:16:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hojniki-piket-kanflikt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Хойнікі. Канфлікт на агітацыйным пікеце кандыдата А. Атрошчанкі. Фота -- выкадроўка з відэа К. Жукоўскага, размешчанага ў ФБ.

Хойнікі. Канфлікт на агітацыйным пікеце кандыдата А. Атрошчанкі. Фота -- выкадроўка з відэа К. Жукоўскага, размешчанага ў ФБ.

Па Хойніцкай акрузе балатуецца ў парламент журналіст-фрылансер Аляксей Атрошчанка. Ён  з даверанай асобай і калегам Кастусём Жукоўскім праводзіў у Хойніках агітацыйны пікет, на якім запрашалі людзей праглядзець тэлевыступ кандыдата. Да пікету падышла мясцовая жыхарка, якая пачала абражаць кандыдата і яго каманду, называла іх шматкроць «падонкамі», і крычала «У нас мірны час, мы Лукашэнку любім і паважаем!». Пенсіянерка падняла спадніцу і паказала на камеру свае майткі, потым пайшла на праезную частку дарогі, працягваючы крычаць «Падонкі», і ледзь не справакавала ДТЗ.

У той жа час Кастусь Жукоўскі крычаў у мегафон, што «Час змяняць уладу, гэта бабуля – ваша будучыня, вас замбуе тэлевізар! Бабуля ні разу не адпачывала, не была ў лекара, а прапагандуе за дзейсную ўладу, яшчэ і паказвае ўсім прычыннае месца».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства