viasna on patreon

Ці магчыма кандыдату патрапіць на білборд?

2016 2016-08-23T15:11:06+0300 2016-08-23T15:20:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-agit-plakat-2016-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” даведаліся, ці магчыма замовіць агітацыйны плакат кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на білборде ў Мінску.

Камунікацыя адбывалася на сайтах рэкламных агенцтваў праз анлайн-кансультанта. З пяці патэнцыйна зацікаўленных прадаўцоў, станоўча адказаў толькі адзін.

Так для размяшчэння плакату памерам 6х3 м у залежнасці ад месца прыдзецца заплаціць ад 180$ да 420$ за месяц з ПДВ, за меншы перыяд – менш грошай. Ад кандыдата патрабуецца гатовы макет і дакументы для ўзгаднення яго размяшчэння ў горадзе. Цікава, што кансультант стараўся адказваў на беларускай мове. 

Астатнія прадаўцы рэкламных месцаў знайшлі прычыны, каб адмовіць: адны не могуць размяшчаць плакат на меншы тэрмін, чым месяц; у другіх ва ўказаных раёнах няма рэкламных канструкцый; трэція размяшчаюць толькі камерцыйную рэкламу, а чацвёртыя наўпрост праігнаравалі паведамленне.

  

Улічваючы, што рэгістрацыя кандыдатаў адбывалася з 2 па 11 жніўня, а адкрыццё спецыяльнага выбарчага рахунку для фармавання выбарчага фонда і перадвыбарная агітацыя можа правадзіцца толькі пасля рэгістрацыі і толькі да 10 верасня, то часу на рэкламу на білбордах горада амаль не стае. Варта адзначыць, што на ўзгадненне зместу рэкламы таксама патрабуецца час.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства