viasna on patreon

Выніковая справаздача па назіранні за рэгістрацыяй кандыдатаў

2016 2016-08-15T12:00:55+0300 2016-08-15T12:02:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

ВЫСНОВЫ

- этап вылучэння і рэгістрацыі кандыдатаў прайшоў без істотных адрозненняў ад мінулых парламенцкіх выбарчых кампаній;

- збор подпісаў адбываўся ў спакойнай абстаноўцы, значных перашкодаў для ініцыятыўных груп з боку ўлады не зафіксавана;

- адзначаны выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць праўладных кандыдатаў, ціску на сябраў ініцыятыўных груп па вылучэнні апазіцыйных кандыдатаў;

- назіранне вялося ў 49 са 110 АВК; у шэрагу АВК (27%) праверка подпісаў па вылучэнні кандыдатаў была дастаткова празрыстай, назіральнікі мелі магчымасць адсочваць гэты працэсс, у тым ліку працэдуру выпадковай выбаркі подпісаў для праверкі. Гэта расцэньваецца як станоўчая практыка. Негатыўным фактарам сёлетняй выбарчай кампаніі з’яўляецца тое, што ў большасці АВК (73%), як і раней, назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» адмоўлена ў праве назіраць за працэдурай праверкі подпісаў;

- сёлетняя выбарчая кампанія одзначана большай колькасцю вылучэнняў у кандыдаты ў дэпутаты ў параўнанні з мінулымі кампаніямі: 365 у 2008 г., 464 у 2012 г., 630 у 2016 г.) і меншым ўзроўнем адмоваў у рэгістрацыі кандыдатаў (23% – у 2008 г., 24,7%  – у 2012 г., 14,8%  – у 2016 г.).

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства