Не выйшаў нумар недзяржаўнай газэты “Тэлескоп”, якая выдаецца ў Лідзе на беларускай мове (Радыё Свабода).

2003 2003-11-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Друкуецца штотыднёвік у Лідзе, а распаўсюджваецца ў Мастах. У друкарні адмовіліся надрукаваць наклад, не папярэдзіўшы загадзя рэдакцыю.

Паводле словащ рэдактара Язэпа Палубятки, у пятніцу падрыхтаваны нумар завезьлі ў лідзкую друкарню, але ўвечары стала вядома, што наклад не надрукаваны.

(Палубятка: ) “Яны патэлефанавалі заснавальніку газэты Прушковай і сказалі, што дамова несапраўдная, таму не друкавалі накладу. Хоць можна было, згодна з дамовай, папярэдзіць аб гэтым. Тым болей, сем месяцаў газэта выходзіла”.

Згодна з рэдакцыйным пасьведчаньнем, “Тэлескоп” можа распаўсюджвацца па ўсёй Гарадзенскай вобласьці, мае наклад адну тысячу асобнікаў. Газэта за паўгоду прыдбала больш за шэсьцьсот падпісчыкаў. Нумар, які своечасова не надрукавалі, быў трыццаты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international