viasna on patreon

Запрашаем на прэс-канферэнцыю па выніках завершаных этапаў парламенцкай кампаніі

2016 2016-08-12T11:11:17+0300 2016-08-12T12:57:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-conference.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашае на прэс-канферэнцыю "Праваабарончая ацэнка завершаных этапаў выбараў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь", якая пройдзе 15 жніўня. Пачатак у 12.00.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі незалежнага назірання - Алег Гулак (ад Беларускага Хельсінкскага камітэту) і Уладзімір Лабковіч (ад Праваабарончага цэнтру “Вясна”). 

Прэс-канферэнцыя будзе праходзіць у офісе ПЦ ”Вясна” па адрасе: г. Мінск, вул. Мяржынскага, 8-26.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на адрас: infocenter8@gmail.com

“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства