viasna on patreon

Бярозаўка: збор подпісаў пад бел-чырвона-белым сцягам у Дзень незалежнасці (фота)

2016 2016-07-28T10:40:38+0300 2016-07-28T10:40:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biarozauka-zbor-27lipenia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бярозаўка. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам Вітольда Ашурка.

Бярозаўка. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатам Вітольда Ашурка.

У цэнтры горада Бярозаўка Лідскага раёна 27 ліпеня з самай раніцы залунаў бел-чырвона-белы сцяг. Пад сцягам сябры ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты ў парламент Беларусі Вітольда Ашурка (Партыя БНФ) выйшлі на пікет па зборы подпісаў. Такім чынам актывісты вырашылі павіншаваць жыхароў Бярозаўкі з Днём незалежнасці.

Па словах Вітольда Ашурка, “у Бярозаўцы мы праводзім ужо пяты па ліку пікет пад бел-чырвона-белым сцягам. Але сёння, 27 ліпеня, гэта быў асаблівы пікет. Да нас падыходзіла вельмі шмат людзей і віншавалі з Днём незалежнасці Беларусі, а таксама ставілі свае подпісы. Мы ўжо сабралі больш за тысячу подпісаў і заадно адзначылі наша нацыянальнае свята”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства