viasna on patreon

Афіцыйныя сайты райвыканкамаў Гродзеншчыны не інфармуюць выбаршчыкаў на беларускай мове. ЦВК не рэагуе

2016 2016-07-25T22:27:08+0300 2016-07-25T22:27:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybary-2016-afic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Аналіз формы і зместу афіцыйных сайтаў выканаўчай улады Гродзенскай вобласці выяўляе, што інтэрнэт-старонкі Астравецкага, Ашмянскага, Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Гродзенскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Лідскага, Мастоўскага, Навагрудскага, Свіслацкага, Слонімскага, Смаргонскага, Шчучынскага  раённых выканаўчых камітэтаў маюць толькі рускамоўную версію і, адпаведна, інфармуюць грамадзян пра выбарчы працэс толькі на рускай мове. Некаторыя матэрыялы на гэтых сайтах, якія не датычаць выбараў, перакладзены на англійскую мову, рэдкія культурніцкія матэрыялы змешчаны па-беларуску.

   Беларускамоўныя версіі старонак мелі толькі сайты Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту і сайт Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту. Аднак пасля скаргі ў ЦВК і заўвагі гродзенскага незалежнага назіральніка Віктара Сазонава беларускамоўная версія на сайце аблвыканкаму знікла зусім. А на сайце Гродзенскага гарвыканкаму ў рубрыцы “Выбары” беларускамоўная версія сайту дублюе рускамоўны тэкст.

   Што датычыць скаргі Віктара Сазонава ў ЦВК на гэты конт, то ён дагэтуль не атрымаў ніякага адказу. Скарга была дасланая яшчэ 30 чэрвеня. Гэта ўжо не першы выпадак, калі ЦВК не адказвае на скаргу акрэдытаваных назіральнікаў і парушае заканадаўства. На мінулых выбарах ведамства Лідзіі Ярмошынай праігнаравала скаргу назіральніка Уладзіміра Хільмановіча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства