viasna on patreon

У Гродне фіксуецца адміністратыўнае выкарыстанне дзяржаўнага інфармацыйнага рэсурсу за праўладную кандыдатку

2016 2016-07-22T12:01:49+0300 2016-07-22T12:02:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grodzenskaja-prauda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У падтрымку прэтэндэнткі ў кандыдаты па Гродзенскай-Ленінскай выбарчай акрузе №52 Тамары Даўгашэй выкарысоўваецца адміністрацыйны рэсурс дзяржаўнага выдання. Так, у нумары 55 ад 13 ліпеня бягучага году газеты “Гродзенская праўда” – галоўнага абласнога друкаванага афіцыйнага органу, змешчаны артыкул журналісткі Алены Гузень, які пазітыўна прадстаўляе прэтэндэнтку ў кандыдаты.

   Тамара Даўгашэй з’яўляецца галоўным доктарам Гродзенскага абласнога кардыялагічнага цэнтру і адначасна цяперашнім членам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства