viasna on patreon

“УКантакце” распаўсюджаны зварот жыхаркі Полацку па зборы подпісаў праз сацыяльную сетку (фота)

2016 2016-07-22T11:20:18+0300 2016-07-22T11:21:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack-zbor-kantakt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Допісам ад знаёмай падзяліліся з журналістамі і праваабаронцамі палачане, якія атрымалі ліст з просьбай падпісацца за вылучэнне дзейнай дэпутаткі парламенту Наталлі Гуйвік.

Згодна з атрыманым паведамленнем, дзяўчына, супрацоўніца адной з полацкіх дзяржаўных установаў, скардзіцца, што яе абавязалі сабраць за спадарыню Гуйвік 50 подпісаў. Пры гэтым яна не ўдакладняе, ці з’яўляецца ўдзельніцай ініцыятыўнай групы, ці атрымала загад на працы.

Дзяўчына запрашае сяброў даслаць свае асабістыя звесткі і нумар пашпарта, просіць іх ці самім распісацца ў падпісным аркушы, ці даверыць гэтую справу ёй…

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства