Баранавічы: улады абяцаюць дыялог з грамадскасцю аб стане беларускай мовы

2016 2016-07-16T11:28:49+0300 2016-07-16T11:29:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-padgajski-meziak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Падгайскі і Віктар Мязяк, Баранавічы

Мікалай Падгайскі і Віктар Мязяк, Баранавічы

Пры наяўнасці грошай рускамоўную шыльду на гарвыканкаме зменяць на беларускую. Такі адказ на сваю прапанову змяніць рускамоўную шыльду на беларускамоўную, аналагічна змяніць на ўездах у горад шыльды атрымалі старшыня Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі і сябра Рады арганізацыі Віктар Мязяк. Адказ падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Аляксеем Гарбузавым.  Актывісты ТБМ таксама прапаноўвалі правесці круглы стол па аднаўленні і пашырэнні беларускіх школ з прадстаўнікамі ўлады, настаўнікамі і прыхільнікамі роднай мовы, на што чыноўнік таксама пагадзіўся, але папрасіў прадставіць план мерапрыемства ад прапаноўцаў.

Мікалай Падгайскі і Віктар Мязяк такі план прадставіць пагадзіліся. Таксама яны прынялі рашэнне сабраць грошы на шыльду, каб не зацягваць гэтае пытанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства