viasna on patreon

Валанцёрская служба «Вясны» запрашае на кiнапрагляд і дыскусію 7 ліпеня

2016 2016-07-06T09:44:25+0300 2016-07-06T10:06:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асноўныя падзеі фільма разгортваюцца вакол гісторыі маладых людзей, якія аказаліся ў эпіцэнтры ваеннага перавароту ў Чылі ў 1973 годзе. У фільме распавядаецца пра калонію Дыгнiдад - працоўнае селішча, якое заснаваў кіраўнік нямецкай секты Паўль Шэфер, што хутка пераўтварылася ў палітычную турму, якую таемная паліцыя Чылі выкарыстоўвала для катаванняў і забойстваў людзей.
Фільм «Калонія Дыгнiдад» выйшаў увясну 2016 года і заснаваны на сапраўдных падзеях. Стужка, на наш погляд, падымае шмат вострых пытанняў, звязаных з існаваннем канцлагераў і катаванняў ужо пасля Другой сустветнай вайны. Здаецца, усё добра: ААН дзейнічае, Дэкларацыя правоў чалавека распрацаваная, тады што адбываецца ў свеце? Чаму сёння мы сутыкаемся з ваеннымі канфліктамі і так часта чуем пра тэракты і падзел розных тэрыторый?

Мы прапануем Вам сабрацца для прагляду і абмеркавання тых праблем і канфліктаў, якія ў ёй падымаюцца. Мы амаль упэўненыя, што дадзены фільм не пакіне Вас абыякавымі. Спадзяемся на цікавую дыскусію і глыбокую рэфлексію.

Чакаем Вас у гэты чацвер (7 ліпеня) у офісе ЦРСI (вул.Кастрычніцкая, 19Б. Аўд. 204, мапа па спасылцы).

Пачатак мерапрыемства - а 18:30. Калі ласка, не спазняйцеся!

Хто мы ёсць?

Праваабарончы Цэнтр «Вясна» з 1996 года садзейнічае фармаванню ў беларускіх грамадзян павагі да правоў чалавека і аказвае дапамогу тым, чые правы былі парушаны. ПЦ «Вясна» з’яўляецца некамерцыйным грамадскім аб’яднаннем, дзейнасць якога будуецца на дэмакратычных прынцыпах. Арганізацыя не прадстаўляе інтарэсы пэўных палітычных сіл. Больш цікавай інфармацыі пра нас можна знайсці па спасылцы.

Пры арганізацыі таксама дзейнічае Валантэрская служба, да якой можа далучыцца кожны і працаваць на тое, каб справядлівасці ў краіне было больш.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства