viasna on patreon

Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Партыі БНФ на неўключэнне двух вылучэнцаў у акруговыя камісіі

2016 2016-07-02T00:05:27+0300 2016-07-02T00:05:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saranchukou_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Саранчукоў, прадстаўнік Партыі БНФ, Гродна

Вадзім Саранчукоў, прадстаўнік Партыі БНФ, Гродна

Гродзенскі абласны  суд  разгледзеў  скаргу Сойму Партыі БНФ аб неўключэнні прадстаўнікоў партыі ў акруговыя выбарчыя камісіі па Гродзенскай-Цэнтральнай і Слонімскай выбарчых акругах. Такое рашэнне на сумесным паседжанні Гродзенскага аблвыканкаму і прэзыдыюму абласнога савету было патлумачана тым, што прэтэндэнты, маўляў, мелі адміністрацыйныя спагнанні.

Пракурор паседжання І. Дзячэня падтрымала пазіцыю, прадстаўленую прадстаўніком аблвыканкаму Сяргеем Хацуком. У сваю чаргу суддзя Ярмак І.А. не прыняў да увагі агучаныя на судовым паседжанні матэрыялы і вынес рашэнне аб адмове ў задавальненні скаргі Партыі БНФ.

Прадстаўнік Партыі БНФ В. Саранчукоў пракаментаваў: “ На маё пытанне да суддзі, чаму прадстаўнікі Парты БНФ не былі ўключаны ў склад АВК, нягледзячы на тое, што ўсе неабходныя дакументы былі аформлены бездакорна, суддзя адзначыў, што ацэнка асабістых якасцяў прэтэндэнтаў у камісію ёсць прэрагатыва органаў, якія камісію ствараюць”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства