viasna on patreon

Камуніст Сяргей Хільман абраны старшынёй Мінскай гарадской камісіі

2016 2016-06-29T15:54:01+0300 2016-06-29T15:58:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hilman-siargej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На фота злева Сяргей Хільман, старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі (фота з сайта minsk.gov.by)

На фота злева Сяргей Хільман, старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі (фота з сайта minsk.gov.by)

На першым паседжанні Мінскай гарадской выбарчай камісіі, якое адбылося ўвечары 28 чэрвеня, былі абраныя асобы на кіруючыя пасады. Так, старшынёй стаў былы намеснік міністра інфармацыі, а зараз дырэктар ДП “Мінскрэклама” і сябра Камуністычнай партыі Сяргей Хільман, пасаду яго намесніка заняла Таццяна Краўчанка – старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА “Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў”. У папярэднія парламецкія выбары Таццяна Краўчанка ўваходзіла ў Грушаўскую акруговую камісію г. Мінска. Абавязкі сакратара камісіі пад час выбараў будзе выконваць начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінгарвыканкама Арцём Цуран.

Мінская гарадская выбарчая камісія будзе дзейнічаць упершыню, згодна арт. 39 прым. 1 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пад час папярэдніх парламенцкіх выбараў у Мінску працавалі толькі акруговыя выбарчыя камісіі.

Плануецца, што прыём грамадзянаў будзе адбывацца кожны дзень, акрамя нядзелі, пачынаючы з 29 чэрвеня, у кабінеце 108 будунка Мінгарвыканкама.

Нагадаем, 27 чэрвеня была сфарміравана Мінская гарадская выбарчая камісія, у склад якой увайшлі чатыры прадстаўнікі ад партый, восемь вылучэнцаў ад грамадскіх арганізацый і адзін – ад грамадзянаў шляхам падачы заявы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства