viasna on patreon

Бабруйск: інфармацыю пра паседжанні акруговых камісій даведацца было немагчыма

2016 2016-06-28T20:15:53+0300 2016-06-28T20:15:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-lenin-akrug-kamis-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адміністрацыях Першамайскага і Ленінскага раёнаў 28 чэрвеня прайшлі першыя паседжанні сфармаванх акруговых камісій. Але даведацца пра іх у жыхароў Бабруйску не было магчымасці: абвестак не было ні ў газетах, ні на сайтах гарвыканкаму і адміністрацый раёнаў.

Як адзначае назіральнік ад БХК, нават у самім будынку адміністрацыі Ленінскага раёна не было ніякай візуальнай інфармацыі наконт паседжання, там можна было ўбачыць толькі абвестку з раскладам працы камісіі. Але кабінет № 113, дзе мусіць размяшчацца камісія, быў зачынены на працягу дня. Працоўны тэлефон камісіі таксама не адказваў.

Як аказалася, час і месца паседжання быў указаны толькі ў рубрыцы, прысвечанай выбарам, на сайце Магілёўскага аблвыканкаму. Відавочна, для бабруйчан было б зручней, каб такая інфармацыя з'яўлялася ў першую чаргу на мясцовых сайтах, як гэта было на мінулых выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства