viasna on patreon

Андрэй Палуда: Канвеер смерці не спыняецца

2016 2016-05-20T08:31:56+0300 2016-05-20T08:32:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paluda-dead.jpg
Андрэй Палуда.

Андрэй Палуда.

Адмена смяротнага пакарання ці ўвядзенне мараторыя на выкананне такіх пакаранняў можа стаць яскравым крокам Беларусі ў бок цывілізаванага грамадства. Пакуль краіна не збіраецца ісці па гэтым шляху і застаецца адзінай у Еўропе, дзе смяротныя пакаранні па-ранейшаму выконваюцца.

Як зазначае каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда, бліжэйшым часам сітуацыя наўрад ці зменіцца да лепшага:

– Канвеер гэтай смерці працягвае свой шлях надалей, не звяртаючы ўвагу ні на рыторыку нашых чыноўнікаў – прадстаўнікоў дзяржавы, ні на канферэнцыі, якія ладзяцца з міжнароднымі экспертамі, ён проста ідзе далей і робіць сваю крывавую справу.

На працягу 2016 года ў Беларусі было вынесена ўжо тры смяротныя прысуды. Апошнім да растрэлу 19 траўня Гомельскім абласным судом прыгавораны жыхар горада, які здзейсніў шэраг гвалтаў і забойстваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства