ДПЧ зняў фільм пра неабходнасць супрацоўніцтва адваката, журналіста і праваабаронцы (відэа)

2016 2016-04-11T15:39:21+0300 2016-04-11T15:43:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/advokat_pravozhaschitnik_zhurnalist_v.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Правы чалавека маюць асноватворнае значэнне. Аднак, на працягу тысячагоддзяў іх рэалізацыі перашкаджалі шматлікія войны, рэлігійная нецярпімасць, аўтарытарныя рэжымы і галеча. Разам з тым, у выпадках ігнаравання і парушэння правоў чалавека заўсёды былі людзі нязгодныя з несправядлівасцю і гатовыя змагацца за правы чалавека і адстойваць грамадскія інтарэсы".

Так пачынаецца фільм, зняты на аснове тэматычнай сустрэчы, прысвечанай ўзаемадзеянню адвакатаў, праваабаронцаў і журналістаў, якая прайшла ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава. У ім разглядаюцца аспекты ўзаемадзеяння журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў і руйнуюцца міфы і стэрэатыпы ў дачыненні да прадстаўнікоў гэтых прафесій.

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Наста Лойка адзначае:

"Адвакаты, праваабаронцы і журналісты выконваюць трохі розныя функцыі, але ў цэлым наяўнасць іх усіх вельмі важна для эфектыўнага функцыянавання дэмакратычнага грамадства. Цяжка ўявіць прававую дзяржава без актыўнай ролі адвакатаў, без магчымасці для працы праваабаронцаў і тым больш без асвятлення ўсіх вострых грамадзянскіх і палітычных працэсаў з боку журналістаў. Менавіта па гэтых пунктах можна вызначыць наколькі таварыства адкрыта і дэмакратычна, наколькі свабодна могуць працаваць менавіта гэтыя тры прафесійныя групы".

Стваральнікі фільма лічаць, што калі праца адвакатаў, журналістаў і праваабаронцаў сапраўды накіравана на абарону і прасоўвання правоў чалавека, то дзеля гэтай агульнай і высокай мэты неабходна і магчыма знаходзіць ўзаемадзеянне і шукаць шляхі эфектыўнага супрацоўніцтва.

ДПЧ зняў фільм пра неабходнасць супрацоўніцтва адваката, журналіста і праваабаронцы (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства