Сілавікі расшукваюць Вячаслава Касінерава

2016 2016-04-07T14:25:54+0300 2016-04-07T14:37:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kasinerau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Касінераў. Фота: Ірына Арахоўская

Вячаслаў Касінераў. Фота: Ірына Арахоўская

На кватэру да фігуранта справы “графіцістаў” Вячаслава Касінерава літаральна ў гэтыя хвіліны спрабуюць патрапіць прадстаўнікі сілавых структураў. Пра мэту пільнай увагі да яго яны не кажуць.

Учора, 6 красавіка каля 20:00 дадому да Вячаслава Касінерава прыехаў чалавек у цывільнай вопратцы, які прадставіўся маці актывіста намеснікам аддзела Маскоўскага РУУСа Астаховічам Сяргеем Аляксандравічам, цікавіўся месцазнаходжаннем Вячаслава, а таксама запытваў, дзе ён быў ў мінулы чацвер. Зранку ягоны візіт паўтарыўся, але ніякіх тлумачэнняў супрацоўнік міліцыі ня даў, у сувязі з якой праблемай такая ўвага да сына.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства