Супольная праца беларускіх і ўкраінскіх праваабаронцаў

2016 2016-04-04T14:52:42+0300 2016-04-05T08:53:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adesa-krugly-stol-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Круглы стол па тэме “Рэалізацыя правоў дзяцей-сірот і пазбаўленых бацькоўскай апекі ў Адэсе.

Круглы стол па тэме “Рэалізацыя правоў дзяцей-сірот і пазбаўленых бацькоўскай апекі ў Адэсе.

30 сакавіка ў Адэсе адбыўся круглы стол па тэме “Рэалізацыя правоў дзяцей-сірот і пазбаўленых бацькоўскай апекі, а таксама  асоб з іх ліку на забеспячэнне жыллём. Мерапрыемства было арганізаванае грамадскім саюзам «Альянс па абароне правоў дзяцей». На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі органаў абласной і гарадской улады, грамадскасці, прадстаўнікі мэтавай групы, праваабаронцы з Беларусi, рэгіянальны прадстаўнік Упаўнаважанага па правах дзіцяці.

Пад час працы круглага стала яго ўдзельнікі  распавядалі, што дзеці-сіраты пасля знаходжання ў дзіцячых дамах атрымліваюць нейкую адукацыі і прафесію, пасля чаго дзяржава, адпаведна заканадаўству Украіны мусіць забяспечыць іх жыллём. І вось тут узнікае праблема. Напрыклад, за 2015 год ў Адэскай вобласці не было набыта ніводнай кватэры для гэтай катэгорыі грамадзян, хаця на дадзены момант 1906 чалавек маюць у гэтым патрэбу (з іх – каля 500 дзяцей да 18 гадоў).

Як паведаміў прадстаўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зміцер Салаўёў, які дапамагае украінскім партнёрам у межах міжнароднага праекта правядзення адвакацыйных кампаній ва Украіне і Беларусі, сярод прычын такой сітуацыі – “недастатковае фінансаванне. Скончылася спецыяльная праграма па забеспячэнні жыллём, якая была раней распрацаваная і дзейнічала. Зараз неабходна ствараць Рабочую групу па распрацоўцы новай падобнай праграмы і ўлічыць у ёй некаторыя ньюансы. Напрыклад, частка кватэр і іншай маёмасці, якія заставаліся ў дзяцей сірат ці іх сваякоў, пакуль яны былі ў дзіцячых дамах, кудысці знікла. Іх трэба шукаць”.

Гэтая інфармацыя была агучаная прадстаўнікамі арганізацый саміх сірат і прыцягнула ўвагу мясцовых журналістаў.

– Пасля круглага стала і нашага выступу на мясцовым тэлебачанні журналісты ўзнялі гэтую тэму больш актыўна, сталі з’яўляцца сюжэты па якіх бачна, напрыклад, як чалавека не пускаюць у інтэрнат, паколькі выйшаў тэрмін пражывання. Людзі вымушаныя начаваць у пад’ездах і іншых непрыстасаваных месцах. Ім няма куды дзецца. Таму абмяркоўвалася ідэя рэканструкцыі пакінутага занядбанага жылля, якое можна прыстасаваць для жылля такой катэгорыі грамадзян, ці інтэрнатаў для часовага пражывання. Бо цяпер, у падобных інтэрнатах сіратам дазваляецца пражываць не больш за тры месяцы, – кажа Зміцер Салаўёў. – Мы праводзім некалькі адвакацыйных кампаній як ва Украіне, так і Беларусі.  Нядаўна пачалася кампанія па абароне правоў на беларускамоўную школьную адукацыю ў рэгіянальных гарадах, а ва Украіне плануецца круглы стол разам з украінскімі партнерамі па абароне правоў інвалідаў на безбар’ернае асяроддзе, таксама будзем разам займацца кампаніямі па дапамозе часова пераселеным асобам з зоны АТА. Па-сутнасці, гэта працяг таго, чым мы займаліся раней пад час нашай Гуманітарнай праваабарончай місіі на Украіне,  у Харкаве. Зараз мы гэта робім больш шырэй і больш спецыялізавана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international