Вячаслава Сіўчыка чакае суд у Светлагорску

2016 2016-03-29T15:58:58+0300 2016-03-29T16:00:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siuchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Сіўчык

Вячаслаў Сіўчык

Лідэра руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка выклікалі на 30 сакавіка смс-паведамленнем у суд Светлагорскага раёна:

“Суд Светлагорскага раёна выклікае вас 30 сакавіка 2016 года ў 09.10 гадзін у якасці асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці па ст.23.4 КаАП РБ. суддзя Царук Р.В.“

Хутчэй за ўсё, у дачыненні да палітыка быў складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння яшчэ 19 лютага. Позна ўвечары ў той дзень у Светлагорску былі затрыманы лідэр руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў. Па словах грамадскага актывіста са Светлагорску Юрыя Ляшэнкі, Сіўчык і Макаеў у Светлагорску сустракаліся з мясцовымі прадпрымальнікамі, з якімі абмяркоўвалі сітуацыю, якая склалася пасля прыняцця ўказу №222. Позна ўначы Сіўчык і Макаеў былі адпушчаныя з міліцыі.

Якім чынам Сіўчыка вінавацяць у непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў (арт 23.4 КаАП РБ) – пакуль невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international