У Азербайджане праваабаронца Інтыгам Аліеў выходзіць на свабоду

2016 2016-03-28T15:40:09+0300 2016-03-28T16:59:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/intyham_alijeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства прававой асветы (Азербайджан)

Інтыгам Аліеў, кіраўнік Таварыства прававой асветы (Азербайджан)

28 сакавіка ў Азербайджане выходзіць на свабоду яшчэ адзін палітвязень – праваабаронца Інтыгам Аліеў. Вярхоўны суд змяніў яму турэмны тэрмін на ўмоўны. Адвакат Аліева заявіў, што будзе дамагацца поўнай рэабілітацыі падабароннага ў Еўрапейскім судзе па правах чалавека.

Пленум Вярхоўнага суда Азербайджана сёння прыняў рашэнне аб змякчэнні пакарання Інтыгаму Аліеву, замяніўшы пазбаўленне волі тэрмінам у 7,5 гадоў на ўмоўнае пакаранне тэрмінам у 5 гадоў, і пастанавіў неадкладна вызваліць праваабаронцу.

Адвакат Джавад Джавадаў распавёў інфармацыйнаму рэсурсу contact.az, што сёння падчас разгляду справы на Пленуме Вярхоўнага суда абарона па-ранейшаму настойвала на спыненні крымінальнай вытворчасці і апраўданні Інтыгама Аліева. У той жа час, абарона не пярэчыла касацыйнаму пратэсту пракурора аб змякчэнні пакарання ў сувязі са станам здароўя праваабаронцы.

Пазітыўна ацаніўшы рашэнне пленума, Джавадаў заявіў, што абарона накіруе ў ЕСПЧ скаргу аб прызнанні парушэння правоў Аліева, гарантаваных Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека, і поўнай яго рэабілітацыі.

Сын праваабаронцы Наджмін Каміл назваў вердыкт суда аб вызваленні свайго бацькі «чаканым рашэннем». «Хоць мы не лічым, што гэта аднаўленне справядлівасці, паколькі характар ​​прысуду застаўся абвінаваўчым, аднак вызваленне важна для здароўя бацькі і працягу яго дзейнасці», - сказаў Каміль. Дачка праваабаронцы Нармін Камільсой, у сваю чаргу, сказала: «Вядома, мы чакалі апраўдання, бо гэта быў несправядлівы арышт, але тым не менш мы рады. Цяпер ён зможа прайсці лячэнне, працягваць праваабарончую дзейнасць, і дапамагаць іншым палітвязням. Мы дзякуем усім яго адвакатам, яны вельмі стараліся. Дзякуем ўсім міжнародным арганізацыям, сябрам за мяжой, якія ўвесь гэты час падтрымлівалі нас і на імгненне не пакідалі нас адных», - сказала яна.

Нагадаем, Інтыгам Аліеў быў прызнаны Amnesty İnternational "вязнем сумлення". Яго вызвалення і іншых палітвязняў настойліва патрабавалі ЗША, ЕС, СЕ, АБСЕ і іншыя міжнародныя структуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international