Кухня TV: Праблема смяротнага пакарання ў ЗША

2016 2016-03-23T11:42:00+0300 2016-03-23T13:39:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/danham-robert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Роберт Данхэм, выканаўчы дырэктар Інфармацыйнага цэнтра па праблемах смяротнага пакарання ЗША.

Роберт Данхэм, выканаўчы дырэктар Інфармацыйнага цэнтра па праблемах смяротнага пакарання ЗША.

Праблематыка выкарыстання смяротнага пакарання ў ЗША прадстаўляе асаблівы інтарэс для беларускіх праваабаронцаў, паколькі менавіта ЗША часта прыводзяцца ў якасці аргумента за захаванне смяротнага пакарання ў Беларусі – раз такая дэмакратычная і паспяховая краіна выкарыстоўвае смяротнае пакаранне, значыць гэты від пакарання дапушчальны і ў нас. Такі аргумент часам можна пачуць і з вуснаў афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі. ЗША і Беларусь застаюцца дзвюма апошнімі краінамі, якія дагэтуль выкарыстоўваюць смяротнае пакаранне ў рэгіёне АБСЕ. 

Між тым, мала хто з грамадзянаў Беларусі ведае, як на самой справе выглядае гэтая праблема ў ЗША. Яны будуць здзіўленыя, калі даведаюцца, што большасць штатаў не прымяняюць смяротнае пакаранне, паколькі цалкам адмянілі або абвесцілі мараторый, ці не выкарыстоўваюць гэты від пакарання больш за 10 гадоў (фактычны мараторый). Таксама нашым грамадзянам мала што вядома пра абаліцыянізм (рух за адмену смяротнага пакарання), які зараз дзейнічае ў ЗША.  

Сама федэратыўная прававая сістэма ЗША ў гэтым сэнсе ўяўляе цікавасць для даследчыкаў праблемы смяротнага пакарання, паколькі на практыцы дазваляе параўнаць уплыў смяротнага пакарання на ўзровень цяжкіх злачынстваў у штатах, які прымяняюць смяротнае пакаранне і якія адмовіліся ад яго. Гэты досвед толькі пацвярджае высновы навукоўцаў-крыміналістаў аб тым, што ўзаемасувязі паміж узроўнем злачыннасці і смяротным пакараннем няма.  

У новым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV” прыняў удзел выканаўчы дырэктар Інфармацыйнага цэнтра па праблемах смяротнага пакарання Роберт Данхэм. У гутарцы з юрыстам, намеснікам старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцінам Стэфановічам ён распавёў пра падыход да асэнсавання тэмы смяротнага пакарання ў Злучаных Штатах. 

“Калі паглядзець на Злучаныя Штаты як на адну вялікую краіну, людзі думаюць: калі там існуе смяротнае пакаранне, значыць яно выкарыстоўваецца па ўсёй краіне. Насамрэч, 85% насельніцтва ЗША жывуць у акругах, дзе смяротнае пакаранне не прымяняецца. А больш за палову смяротных прысудаў прыходзяцца ўсяго на 2% усіх акругаў ЗША. Таму яго прымяненне вельмі вузкае. І выкарыстоўваецца яно ўсё радзей і радзей”, — сцвярджае Роберт Данхэм. 

Беларускія праваабаронцы лічаць, што дзяржава не можа забіваць ад свайго імя, бо смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі. 

Ад 2009 году ў Беларусі актыўна дзейнічае кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, якая ставіць сваёй мэтай спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Менавіта таму ўдзельнікі кампаніі паслядоўна выступаюць за справядлівае і абгрунтаванае пакаранне для злачынцаў, якое служыць мэтам правасуддзя і годнага грамадства, дзе права на жыццё з'яўляецца абсалютнай каштоўнасцю. 

Беларускія праваабаронцы заклікаюць далучацца да петыцыі супраць смяротнага пакарання, якую падпісалі такія вядомы асобы як лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч, айцец Аляксандр Надсан, культавы польскі рэжысёр Кшыштаф Занусі, брытанскі драматург Том Стопард, сусветна вядомыя спевакі Стынг, пераможца “Еўрабачання” Ларын і Мілен Фармэр, а таксама многія вядомыя беларускія дзеячы культуры. 

Паводле naviny.by

Кухня TV: Праблема смяротнага пакарання ў ЗША

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international