Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-03-01T11:19:00+0300 2016-03-21T10:28:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Упершыню пасля пяці год адмоў у беларускай візе, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа, нарэшце, наведаў Беларусь; Сёлета спаўняецца 30-я гадавіна чарнобыльскай трагедыі. З гэтай нагоды стартавала акцыя “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”; 28 лютага прайшла чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску.

"Падзея": Па запрашэнні італьянскага боку прадстаўнікі беларускіх нэўрадавых дэмакратычных арганізацый сустрэліся з італьянскай дэлігацыяй і супрацоўнікамі амбасады. Праваабаронцы чакаюць ад уладаў Беларусі не толькі словаў, але і канкрэтных вымяральных вынікаў.

"Асоба": Мінула даволі часу з сакавіка 2014 года, калі ў выніку рэзкага абвастрэння грамадска-палітычнай сітуацыі пад выглядам жадання мясцовага народа Крымскі паўвостраў быў анэксаваны Расіяй і Рэспубліка Крым увайшла ў склад РФ. Улічваючы той факт, што тэрыторыя дагэтуль не прызнаная, там няма ні адной міжнароднай структуры, няма нават міжнародных НДА.

Як змянілася сітуацыя працы грамадзянскай супольнасці і ў якім стане знаходзяцца зараз грамадскія арганізацыі? Якія існуюць слабаабароненыя групы, што адбываецца з арганізацыямі нацыянальных меншасцяў? Якія механізмы абароны правоў грамадзян на тэрыторыі Крыму сёння даступныя і выкарыстоўваюцца?

Пра гэта распавядае праваабаронца, кіраўнік Крымскай палявой місіі па правах чалавека Андрэй Юраў

У музычных паўзах - Nino Katamadze.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international