“Справа графіцістаў”: апеляцыю разгледзіць Менскі гарадскі суд

2016 2016-03-17T13:41:06+0300 2016-03-17T16:39:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grafici-prigovor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Пякарскі, Вадзім Жеромского і Вячаслаў Касінераў. Фота: ej.by

Максім Пякарскі, Вадзім Жеромского і Вячаслаў Касінераў. Фота: ej.by

Мінскі гарадскі суд 18 сакавіка разгледзіць скаргі трох фігурантаў справы аб патрыятычных графіці   Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і Вячаслава Касінерава. Вядома, што гэтыя скаргі будуць разглядацца ў апеляцыйным парадку, з улікам зменаў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 11 гадзін раніцы.

29 студзеня судом Фрунзенскага раёна г. Мінска за псаванне бігбордаў і іншай маёмасці, грамадскія актывісты былі прысуджаныя да штрафаў у памеры ад 30 да 50 базавых велічынь.

У жніўні 2015 года напісалі на будынках горада і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…», а таксама замалявалі сацыяльную рэкламу з выявай супрацоўніка міліцыі.

20 жніўня графіцістам прад’явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў” за нанясенне беларускамоўных графіці і запэцкванне бігборду. Юнакам па гэтым артыкуле пагражала абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго да шасці гадоў. Экспертыза надпісаў, як распавялі журналістам самі абвінавачаныя, не выявіла ў іх прыкмет экстрэмізму. Матэрыяльная шкода за псаванне бігбордаў цалкам выплачаная.

Юнакоў затрымлівалі як небяспечных злачынцаў, з нанясенняем аднаму з іх цялесных пашкоджанняў. Неўзабаве Пякарскаму і Жаромскаму ўтрыманне пад вартай было замененае на абавязальніцтва пад яўку і належныя паводзіны, аднак крымінальную справу супраць іх не закрылі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international