Цкаванне праваабаронцаў, якія працуюць у Чачні, не спыняецца

2016 2016-03-17T11:21:37+0300 2016-03-17T12:39:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kaliapin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Каляпін. Фота: juliawinston.eu

Ігар Каляпін. Фота: juliawinston.eu

Увечары 16 сакавіка ў Грозным быў здзейснены напад на Ігара Каляпіна, кіраўніка ніжагародскага Камітэта па прадухіленні катаванняў, супрацоўнікі якога працуюць у Зводнай мабільнай групе ў Чачні.

Гэтая абуральная навіна разляцелася імгненна, паколькі пільная ўвага журналістаў і калег-праваабаронцаў прыкаваная да КППП у сувязі з нядаўнім нападам на сябраў Зводнай мабільнай групы ў Інгушэціі, непадалёк ад мяжы з Чачнёй.

Інцыдэнт з Ігарам Каляпіным 16 сакавіка адбыўся ля гатэля "Грозны-сіці". На яго напалі каля 15 чалавек у масках, якія закідалі яго яйкамі, тортам, зялёнкай і мукой, нанеслі некалькі ўдараў і зніклі. Паліцэйскія адмовіліся спрабаваць знайсці іх "па гарачых слядах", - піша "Медыязона".

Ігар Каляпін пасля нападу. Фота распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках супрацоўнікі Камітэта па прадухіленні катаванняў

Праваабаронца распавёў інтэрнэт-рэсурсу, што, падаўшы заяву ў паліцыю, прыняў рашэнне з'ехаць з Чачні:

«Я напісаў заяву, напісаў тлумачэнне, паліцыянты сфатаграфавалі ўсю маю вопратку. Цялесных пашкоджанняў няма - яны некалькі разоў нямоцна мяне ўбрыкнулі, адзін раз трапілі ў жывот, балазе, ён у мяне вялікі. Так што ад медасведчання я адмовіўся».

Па словах Каляпіна, ён зразумеў, што на яго будзе здзейснены напад - «дубінкамі паб'юць, каб не зніжаць накалу, або, можа, нават вывезуць кудысьці» - калі да яго ў нумар зайшоў гендырэктар гатэля "Грозны-сіці" ў суправаджэнні ўзброеных паліцэйскіх і выгнаў яго з фармулёўкай «за непажаданыя выказванні на адрас кіраўніка рэспублікі».

В.а. міністра ўнутраных спраў Чачні Апці Алаўдынаў між тым паведаміў «Інтэрфаксу», што паліцыя рэспублікі прыступіла да праверкі па заяве Каляпіна і «прымаюцца неабходныя меры па ўстанаўленні асобаў удзельнікаў інцыдэнту».

Дададзім, што Зводная мабільная група (ЗМГ), якой кіруе Камітэт па прадухіленні катаванняў, мае вырашальнае значэнне ў раскрыцці і дакументаванні парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Чачні. ЗМГ неаднаразова станавілася ахвярай нападаў. Да нападу і пагрому офіса ЗМГ 9 сакавіка ў Інгушэціі, у снежні 2014 года быў падпалены офіс ЗМГ у Грозным, актывісты былі захопленыя і абшуканыя ўзброенымі людзьмі ў масках. 3 чэрвеня 2015 году офіс ЗМГ ў Грозным быў зноў атакаваны і знішчаны арганізаваным натоўпам. Гэтыя напады былі здзейсненыя адкрыта і здымаліся на відэа, аднак да гэтага часу застаюцца беспакаранымі.

Ігар Каляпін пасля нападу ў Грозным 16.03.2016

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international