Запрашаем валанцёраў на назіранні за масавымі мерапрыемствамі

2016 2016-03-16T17:41:46+0300 2016-03-16T17:43:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stan-naziralnikam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мірныя сходы ў Беларусі маюць жорсткія прававыя рамкі. Па адзнаках экспертных міжнародных устаноў беларускі закон аб масавых мерапрыемствах не адпавядае міжнародным стандартам правоў чалавека.

Ці так гэта насамрэч, што можна палепшыць і што дакладна адбываецца ў нас – на гэтыя пытанні можна адказаць пры дапамзе назірання за мірнымі сходамі ўжо зараз!

Вы можаце паспрабаваць свае сілы на бліжэйшых сходах – 25 сакавіка і 26 красавіка ў Мінску. Прапануем дыстанцыйнае і вочнае папярэдняе навучанне.

Каб стаць назіральнікам, вам патрэбна зрабіць некалькі дзеянняў:

  1. Зарэгістравацца на старонцы відэакурсу і пачакаць ліст з пачатковай інфармацыяй.
  2. Прайсці дзве часткі відэа-курсу да 21 сакавіка.
  3. Прыйсці на вочны інструктаж-семінар 23 сакавіка (серада) у 19:00 у Мінску.

На сустрэчы праваабаронца ПЦ “Вясна” Наста Лойка распавядзе, як паводзіць сябе падчас правядзення масавага мерапрыемства і арыентавацца ў тым, што адбываецца навокал.

Запрашаем актыўных назіральнікаў у каманду!

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international