У першы дзень вясны - Нуль дыскрымінацыі!

2016 2016-03-01T17:43:34+0300 2016-03-01T17:46:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nol_diskrimrnacii.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 сакавіка ў трэці раз ва ўсім свеце адзначаецца дзень «Нуль дыскрымінацыі». Па ініцыятыве ЮНЭЙДС гэты дзень закліканы нагадаць аб праве кожнага чалавека пражыць паўнавартаснае жыццё з годнасцю - незалежна ад таго, як ён выглядае і каго ён любіць.

У гэтым годзе арганізатары і актывісты кампаніі заклікаюць людзей шанаваць і прымаць культурную разнастайнасць, а таксама прызнаваць тыя здольнасці і веды, якімі валодае кожны з нас. ЮНЭЙДС лічыць, што падтрымка разнастайнасці ва ўсіх яе формах умацоўвае сацыяльнае адзінства і дае значныя перавагі для краін ва ўсім свеце.

"У дзень "Нуль дыскрымінацыі" мы павінны заявіць пра сябе і разам змагацца за права жыць, не падвяргаючыся стыгматызацыі і дыскрымінацыі", - сказаў Мішэль Сідзібе, выканаўчы дырэктар ЮНЭЙДС. - Падтрымліваючы разнастайнасць, мы можам змяніць будучыню".

Кожны можа выказаць сваю падтрымку кампаніі праз малюнкі, фатаграфіі, аўдыё і відэа, размясціўшы іх у сацыяльных сетках з хэштэгам #zerodiscrimination і падключыўшыся да «Нуль дыскрымінацыі» у Facebook, Twitter і Instagram.

На сайце арганізацыі можна знайсці паштоўкі, постэры і плакаты.

Даведка:

Аб'яднаная праграма Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ВІЧ / СНІДу (ЮНЭЙДС) узначальвае і натхняе свет для дасягнення адзінага бачання: нуль новых ВІЧ-інфекцый, нуль дыскрымінацыі і нуль смерцяў з прычыны СНІДу. ЮНЭЙДС аб'ядноўвае намаганні 11 устаноў ААН - УВКБ ААН, ЮНІСЕФ, ВПП, ПРААН, ЮНФПА, ЮНОДК, «ААН-жанчыны», МАП, ЮНЕСКА, СААЗ і Сусветны банк - і цесна супрацоўнічае з глабальнымі і нацыянальнымі партнёрамі для таго, каб пакласці канец эпідэміі СНІДу да 2030 года ў рамках Мэтаў ўстойлівага развіцця.

Сімвалам нулявой дыскрымінацыі з'яўляецца малюнак матылька, які шырока прызнаны як сімвал пераўтварэнняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international