Разгляд касацыйнай скаргі Івана Куляша, прыгаворанага да смяротнага пакарання, ізноў перанесены

2016 2016-02-25T19:39:56+0300 2016-02-26T08:38:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kulesh-ivan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Іван Кулеш на судзе. Фота БелаПАН.

Як раней паведамлялі праваабаронцы, 26 лютага ў 9-30 Калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў касацыйным парадку павінна была разглядацца скарга Івана Куляша. Аднак сёння стала вядома, што касацыя пераанесеная. Прычым, ні падстаў для гэтага, ні дата пераносу пакуль невядомыя.

Першапачаткова скаргу на смяротны прысуд планавалася разгледзець 2 лютага. Аднак ад адваката паступіў дадатак да скаргі, на вывучэнне якога судовай калегіі спатрэбіўся дадатковы час. Па прысудзе Гродзенскага абласнога суда за забойства жанчын-прадавачак у Лідскім раёне Іван Кулеш быў асуджаны да вышэйшай меры – смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international