Яўген Вапа ўпершыню за пяць год змог наведаць Беларусь

2016 2016-02-24T14:46:35+0300 2016-02-24T15:15:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/wappa-viasna-04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Вапа і "Вясноўцы".

Яўген Вапа і "Вясноўцы".

Упершыню пасля пяці год адмоў у беларускай візе, старшыня Управы Беларускага Радыё Рацыя, старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа, нарэшце, наведаў Беларусь. Ягоны кароткатэрміновы візіт у Мінск напоўнены шматлікімі сустрэчамі з сябрамі, калегамі і аднадумцамі.

Яўген Вапа завітаў таксама і ў офіс Праваабарончага цэнтру “Вясна”, з сябрамі якога яго звязвае даўняе і цёплае сяброўства. Ён прызнаўся, што хаця і ўпершыню патрапіў у новае памяшканне “Вясны”, але асаблівых перамен не заўважыў: гэтак жа цёпла і ўтульна, як і раней.

 

 

 

Яўген Вапа актыўна падтрымліваў “вясноўцаў” у цяжкія для праваабаронцаў хвіліны, выступаў за вызваленне старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага, выступаў з заявамі ў падтрымку незалежных беларускіх СМІ.

 

Яшчэ ў траўні 2011 года на беларуска-польскай мяжы галоўнаму рэдактару тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” Яўгену Вапу анулявалі толькі што выдадзеную дзейсную беларускую візу, якую ён атрымаў па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Праз год беларускае консульства ў Беластоку яму ізноў адмовіла ў магчымасці атрымання доўгатэрміновай візы.

Яўген Вапа ў офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Яўген Вапа ў офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Яўген Вапа ў офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Яўген Вапа ў офісе Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Яўген Вапа і "Вясноўцы".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international