Конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання

2016 2016-02-19T14:44:36+0300 2016-02-19T14:44:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrh-belarus-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава абвяшчае конкурс на правядзенне сацыялагічнага даследавання сярод праваабарончых арганізацый і праваабаронцаў.

Мэты: правядзенне сацыялагічнага даследавання і аналізу для вызначэння прыярытэтаў дзейнасці і развіцця на падставе бачання асноўных праблем у сферы правоў чалавека ў Беларусі.

Аб'ект даследавання: 25 беларускіх праваабарончых арганізацый і праваабаронцы.

Від даследавання: інтэрв'ю, апытанне.

Метадалогія даследавання: змест і дызайн інструментаў даследавання распрацоўваюцца арганізацыяй, якая выйграла конкурс, і пацвярджаюцца заказчыкам перад пачаткам даследавання.

Тэрмін правядзення: 3-6 месяцаў. Пачатак даследавання ў сакавіку 2016 года.

Чаканы вынік: аналітычная справаздача, у якой прадстаўлены абагульненыя дадзеныя даследавання адпаведна мэтам і задачам. Справаздача мусіць быць падрыхтаваная на рускай, беларускай і англійскай мовах у электронным выглядзе.

У конкурсную прапанову неабходна ўключыць наступную інфармацыю:

1) Інфармацыя пра арганізацыю, у тым ліку пра вопыт правядзення падобных даследаванняў;

2) Дэталёвы план і графік правядзення даследавання;

3) Дэталёвы бюджэт даследавання.

Конкурсную прапанову неабходна даслаць на электронную пошту shrc.belarus@humanrightshouse.org не пазней за 9 сакавіка 2016 г. з пазнакай "Заяўка на правядзенне сацыялагічнага даследавання". Конкурсная прапанова можа быць пададзена на беларускай або рускай мовах у электронным выглядзе.

Калі ў Вас ўзнікла неабходнасць у тлумачэнні або ўдакладненні якой-небудзь інфармацыі, якая тычыцца мэтаў, задач і зместу конкурсу, Вы можаце атрымаць інфармацыю па адрасе: shrc.belarus@humanrightshouse.org

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international