Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-02-16T12:19:10+0300 2016-02-23T13:35:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

"Хроніка": Фільм пра нястомнае сэрца Алеся Бяляцкага выкладзены ў інтэрнэт; Супрацоўніка Беларускага Радыё Радыё не пускаюць у Беларусь; З праблемай дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце сутыкнуўся жыхар МінскаЮрый Магонаў; У Менску прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў.

"Каментар эксперта": Неаднойчы атрымлівалі шырокі розгалас факты злоўжывання супрацоўнікамі праваахоўных органаў сваіх службовых паўнамоцтваў, калі пры затрыманні ці дастаўцы ў аддзяленне міліцыі грамадзян збівалі, прыніжалі, здзекваліся, застаючыся беспакараннымі. Гэта тычылася і грамадскіх актывістаў, і журналістаў, пры выкананні імі прафесійнага абавязку, і мірных грамадзян. Аднак яшчэ ні разу мы не сталі сведкамі пакарання канкрэтных супрацоўнікаў, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Гэтым, у першую чаргу, і абгрунтаванае падобнае міліцэйскае бясчынства ў дачыненні да грамадзян, якіх яны закліканыя абараняць. Юрыст ПЦ "Вясна" Павал Сапелка - эксперт па маніторынгу пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі падзяліўся сваімі думкамі на гэтую тэму.

"Падзея": Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае пратэст з нагоды ліквідацыі ў судовым парадку вядомай расійскай праваабарончай арганізацыі “Агора”. Падставай для ліквідацыі асацыяцыі стала “неаднаразовае ці грубае парушэнне законаў ці прававых актаў”. Галоўным “парушэннем”, якое дапусціла “Агора”, стала адмова ад маркіроўкі сваіх матэрыялаў ганебным кляймом “замежнага агента”.

У музычных паўзах -  кампазіцыі гурта Paprika Korps.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international