Справаздача па маніторынгу акцыі 15 лютага 2016 году ў Мінску

2016 2016-02-15T19:21:16+0300 2016-07-25T12:15:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mityng-2016-minsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікў у Мінску 15 лютага 2016 года.

Мітынг прадпрымальнікў у Мінску 15 лютага 2016 года.

Масавае мерапрыемства 15 лютага 2016 года насіла мірны характар.

Адсутнасць заяўкі на яго правядзенне, як таго патрабуе закон, не з’яўляецца нагодай для абмежавання свабоды мірных сходаў. Вялікім прагрэсам з’яўляецца адсутнасць перашкодаў з боку праваахоўных органаў у правядзенні дадзенага масавага мерапрыемства. У той жа час адсутнічалі абазначаныя супрацоўнікі міліцыі, якія маглі б абараніць дэманстрантаў у выпадку небяспекі, а таксама непакояць факты прэвентыўнага ціску на арганізатараў мітынгу.

Папярэдняя інфармацыя

Заклік да ўдзелу ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў супраць указу №222 з’явіўся за некалькі дзён у інтэрнэце.

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 15 лютага 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 2 назіральнікі, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя бэйджамі.

Ход масавага мерапрыемства

Каля 11:50 на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску з’явіліся першыя ўдзельнікі мітынгу, каля 12 гадзін разгарнулі першыя расцяжкі, Анатоль Лябедзька заклікаў падыйсці ўдзельнікаў да прыступак Палаца Рэспублікі, дзе да 13:30 гучалі прамовы ад выступоўцаў.

Усяго ўдзельнікаў мітынгу было каля 400 чалавек, якія казалі прамовы ў гукаўзмацняльнік, выкарыстоўвалі расцяжкі “За свабоду прадпрымальніцтва!”, “222 – рост беспрацоўя!”, “Нет обнищанию народа!», “222 – рост цэнаў”, “Працу!”, “Студэнты, прадпрымальнікі, хто наступны?”, “Stop 222”, а таксама цішоткі “Не народ для ўраду, а ўрад для народу” і “Лукашэнка сыходзь”, раздаваліся ўлёткі і грукалі ў жалезную місу лыжкай.

Падчас мітынгу у дыяметры плошчы прысутнічалі 2 супрацоўнікі ДАІ, супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільнай вопратцы - каля 20 чалавек, міліцэйская спэцтэхніка за будынкам Палацу Рэспублікі.

Працы СМІ і назіральнікам  перашкоды не аказваліся.

Хуткая дапамога і прадстаўнікі інфармацыйнай групы ад супрацоўнікаў міліцыі адсутнічалі.

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

1) ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);

2) абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

3) ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international