viasna on patreon

“Вясна” выказвае пратэст з нагоды ліквідацыі "Агоры"

2016 2016-02-12T12:54:49+0300 2016-02-17T21:36:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/protest_agora.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінск, 12.02.2016 г.

Заява

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае пратэст з нагоды ліквідацыі ў судовым парадку вядомай расійскай праваабарончай арганізацыі “Агора”.

10 лютага Вярхоўны Суд Татарстана па іску рэспубліканскага упраўлення Мінюста Расійскай Федэрацыі вынес рашэнне аб ліквідацыі Асацыяцыі праваабарончых арганізацый “Агора”. Падставай для ліквідацыі асацыяцыі стала “неаднаразовае ці грубае парушэнне законаў ці прававых актаў”. Галоўным “парушэннем”, якое дапусціла “Агора”, стала адмова ад маркіроўкі сваіх матэрыялаў ганебным кляймом “замежнага агента”.

Асацыяцыя “Агора” з’яўляецца адной з найбольш вядомых і эфектыўных праваабарончых арганізацый Расіі, якая займаецца абаронай пацярпелых ад незаконных дзеянняў дзяржавы, у тым ліку ад катаванняў паліцыяй.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” адзначае, што судовае рашэнне аб ліквідацыі праваабарончай арганізацыі “Агора” ніякім чынам не звязана з дапушчальнымі абмежаваннямі свабоды асацыяцый, якія ўтрымліваюцца ў міжнародных нормах права ў галіне правоў чалавека – Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах і Еўрапейскай Канвенцыі па правах чалавека, з’яўляецца нічым іншым, як праявай парушэння свабоды асацыяцый і пераследам праваабарончай арганізацыі ў сувязі з ажыццяўленнем дзейнасці па абароне правоў іншых асобаў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае свой пратэст з нагоды ліквідацыі Асацыяцыі “Агора” і расцэньвае гэты крок уладаў Расійскай Федэрацыі, як чарговы наступ на праваабарончую супольнасць краіны і мэтаскіраваную палітыку маргіналізацыі правабаронцаў.

Мы выказваем сваю салідарнасць з нашымі расійскімі калегамі і патрабуем ад уладаў Расійскай Федэрацыі неакладна спыніць ціск на гэтую паважаную ў Расіі і свеце праваабарончую арганізацыю і тэрмінова аднавіць яе рэгістрацыю.

Рада
Праваабарончага цэнтру “Вясна”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства