Пазоў праваабаронцы Судаленкі да мытнікаў і памежнікаў адхілены судом

2016 2016-02-12T09:12:23+0300 2016-02-12T09:12:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка

11 лютага суддзя суда Гомельскага раёна Аляксандр Лісоўскі адхіліў пазоў праваабаронцы Леаніда Судаленкі да Смаргонскай пагрангрупы і Мінскай рэгіянальнай мытні аб спагнанні маральнай і матэрыяльнай шкоды на 1 мільярд рублёў. Суддзя вырашыў, што службоўцы на дзяржмяжы з ужываннем фізічнага гвалту законна здымаюць з цягнікоў не спадабаўшыхся ім грамадзян.

У судзе службоўцы пагранатрада Смаргонскай памежнай групы распавядалі, якім падазроным і неадэкватным ў цягніку быў грамадзянін Судаленка, што, з іх словаў, і прычынілася зняць яго з цягніка.

Прапаршчык Павял Дурко, які правяраў пашпарт Судаленка: "Ён ехаў адзін, без багажу, а такія могуць правозіць наркотыкі. Пры праверцы пашпарта паводзіў сябе падазрона, нерваваўся, пільна глядзеў у вочы". Старэйшы пограннарада, капітан Віктар Дудко: "Мяне выклікаў прапаршчык, сказаў, што пасажыр нервова сябе паводзіць. Я далажыў свайму начальніку, але рашэнне аб зняцці яго з цягніка я не прымаў, гэта мытня, мая задача даць ёй каманду".
З іскавай заявы Леаніда Судаленка ў суд: "Падчас праверкі пашпарта на спецыяльным абсталяванні сканарам памежнік у чымсьці засумняваўся, выклікаў старэйшага, паказаў яму нешта пальцам на маніторы, той забраў мой пашпарт і пайшоў. Праз некаторы час да мяне падышоў мытнік і заявіў, што мне давядзецца выйсці з цягніка на станцыі Маладзечна для правядзення асабістага мытнага надгляду".
Леанід Судаленка прыгадвае, што па прыбыцці ў Маладзечна вакол яго пасажырскага месца ў вагоне сабралася каля дзясятка памежнікаў і мытнікаў, якія ў настойлівай форме патрабавалі без тлумачэння прычын пакінуць вагон, тое, што адбывалася фіксавалі на відэа. Затым праваабаронцу сілай схапілі пад пахі і ногі, выпіхнулі з цягніка.
Па факце адмовы праваабаронцы пакінуць цягнік, нам. начальніка змены "Гудагай-2" капітан Аляксандр Савін падаў пісьмовы рапарт: "Пры правядзенні пашпартнага кантролю ў цягніку быў выяўлены і перададзены мытным органам для правядзення асабістага дагляду грамадзянін Судаленка". Старшы змены пограннарада Аляксей Дземеш падпісаў "Заданне мытным органам" з канкрэтным прадпісаннем, што шукаць у праваабаронцы: "Прадмет кантролю - электронныя носьбіты інфармацыі на прадмет наяўнасці матэрыялаў экстрэмісцкага зместу".
Што ў гэтай сітуацыі заставалася рабіць мытнікам? З дакладной запіскі галоўнага інспектара аддзела мытнага афармлення мытнага паста "Гудагай" Мікалая Райчонак: "Ад капітана пагранічнага нарада Дудко В.А. паступіла інфармацыя пра неабходнасць правядзення асабістага мытнага нагляду Судаленка Л.Л. на прадмет перамяшчэння грашовых сродкаў, друкаванай і іншай друкарскай прадукцыі дэструктыўнага характару і г.д."
А між тым, мытнае заканадаўства прадпісвае, перад тым, як праводзіць асабісты мытны дагляд, мытнік абавязаны прапанаваць выдаць у добраахвотным парадку забароненыя да перамяшчэння праз мяжу рэчы і прадметы. Ці варта казаць, што гэта прадпісанне ў выпадку з праваабаронцам Судаленка выканана не было. Ды і як яго выканаць, калі не ведаеш, што шукаць, наркотыкі, грошы, экстрэмізм, ці ўсё разам!
Леанід Судаленка заяўляе аб незаконнасці  судовага рашэння і кажа, што "замуціўшыя ўсю гэтую кашу" памежнікі схаваліся ў судзе за сваёй унутранай Інструкцыяй. Мытнікі пайшлі ў іх на повадзе, незаконна правёўшы такую ​​выключную меру мытнага кантролю, як асабісты дагляд. На гэтай падставе пайшоў і суд, абмежаваўшы правы і свабоды грамадзяніна Інструкцыяй з грыфам "ДСК".

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international