Справу Жанны Бразоўскай суд адправіў на дапрацоўку

2016 2016-02-10T16:28:55+0300 2016-02-10T16:45:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brazouskaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Жанна Бразоўская (Знакава).

Жанна Бразоўская (Знакава).

10 лютага суддзя суда Кастрычніцкага раёна Аляксандр Сяргей вынес пастанову аб вяртанні справы спявачкі Жанны Бразоўскай (Знакавай) на дапрацоўку ў Кастрычніцкі РУУС.

Суддзя палічыў, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.4 у адносінах да Жанны Бразоўскай і дадзеныя да яго матэрыялы справы не адпавядаюць форме і зместу патрабуемых Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, а менавіта ўказаныя ў пратаколе абставіны здзяйснення правапарушэння не адпавядаюць тым, што былі ўстаноўлены ў ходзе судовага разбіральніцтва.

“Указаныя супярэчанні пры апытанні асобаў і складанні пратакола высветлены не былі. Абставіны здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння выкладзены не поўна”, - адзначаецца ў пастанове.

Нагадаем, 15 снежня мінулага году Жанну Бразоўскую, вядомую пад псеўданімам Жанны Знакавай, спынілі на вуліцы незнаёмыя мужчыны ў цывільным, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі і папрасілі праехаць з імі. Калі Жанна адмовілася – яе з гвалтам і прымяненнем фізічнай сілы закінулі ў аўтамабіль без адпаведных апазнавальных знакаў, усяляк зневажаючы пры гэтым. Ёй стала блага.

Затым Бразоўскую даставілі ў Кастрычніцкі РУУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Санкцыя па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф ад 2 да 50 базавых велічынь (ад 360 тысяч да 9 мільёнаў рублёў) або адміністрацыйны арышт. Усяго Жанна правяла ў пастарунку каля 7 гадзін. 

Неўзабаве Жанна накіравала звароты ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна, раённы аддзел Следчага камітэта, ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС і Адміністрацыю прэзідэнта. Яна прасіла аб адмене пратаколу, які лічыць незаконным, і скардзілася на дзеянні супрацоўнікаў РУУС, якія пераблыталі яе з іншым чалавекам, нібыта датычным да правапарушэння. Разгляд гэтай адміністратыўнай справы распачаўся 28 студзеня ў суддзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international