Шорт-ліст “Індэкса цэнзуры”: без “Народнай волі”, але з Беларускім свабодным тэатрам

2016 2016-02-10T14:20:36+0300 2016-02-10T14:20:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/index-on-censorship-1.png
Фота:indexoncensorship.org

Фота:indexoncensorship.org

Беларускай недзяржаўнай газеты “Народная воля”, якія фігуравала ў лонг-лісце намінацыі “Журналістыка”, сярод прэтэндэнтаў няма. Няма там таксама французскага часопіса “Charlie Hebdo” і азербайджанскай журналісткі Хадзіджы Ісмаілавай. Асноўныя прэтэндэнты на ўзнагароду журналісты Zaina Erhaim (Сірыя), Mada Masr (Егіпет), Hamid Mir (Пакістан), Pravit Rojanaphruk(Таіланд) і Ferit Tunc (Турцыя).

Затое ў шорт-лісце намінацыі “Мастацтва” – Беларускі свабодны тэатр.

У сваім конкурсе “Свабода слова” арганізацыя “Індэкс цэнзуры” ўзнагароджвае людзей і праекты, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.

Няўрадавыя арганізацыі і медыяарганізацыі намінавалі на прэмію журналістаў і грамадскіх актывістаў, чыя сфера дзейнасці – свабода слова, у чатырох катэгорыях:

Прававая абарона,

Грамадзянская актыўнасць у галіне лічбавай журналістыкі,

Журналістыка,

Мастацтва.

Абвяшчэнне вынікаў і цырымонія ўзнагароджання запланаваныя на красавік.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international