Алесь Бяляцкі: Вось жа ўрэшце я на свабодзе. Ці не?

2016 2016-02-04T14:35:40+0300 2016-02-04T14:40:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-kalonia-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі ў зняволенні.

Алесь Бяляцкі ў зняволенні.

4 лютага – дзень сканчэння тэрміну крымінальнага зняволення старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага.

Праваабаронца змясціў у Facebook адзіны свой здымак з часоў зняволення і знаходжання ў Жодзінскім СІЗА і напісаў некалькі словаў:

04 лютага. Вось і настаў гэты дзень. Колькі разоў я паўтараў на праверцы ў жодзінскім СІЗА гэтую фразу: Асуджаны Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч. Год нараджэньня 25.09.1962. Артыкул 241 частка 2. Тэрмін 4 гады 6 месяцаў. Пачатак тэрміну 04.08.2011. Заканчэньне тэрміну 04.02.2016. Уключаны тады гадзіньнік цікаў да сёньняшняга дня. Вось жа ўрэшце я на свабодзе. Ці не?

Ales Bialiatski

 Пачатак тэрміну праваабаронцы адлічваецца ад моманту арышту, калі 4 жніўня 2011 г. Алеся Бяляцкага затрымалі на 3 сутак па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства. Адбыліся ператрусы на офісе "Вясны", на кватэры ў праваабаронцы і на ягоным лецішчы. Алеся Бяляцкага павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследванняў.

А 24 лістапада Бяляцкі быў асуджаны судом Першамайскага раёна Мінска да 4 з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і спагнаннем нанесенай шкоды дзяржаве.

Алесь Бяляцкі быў нечакана вызвалены з папраўчай калоніі № 2 г. Бабруйска 21 чэрвеня 2014 года – у дзень уступленьня ў сілу Закона “Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. За кратамі ён правёў 2 гады, 10 месяцаў і 17 дзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international