Журналіст-фрылансер Наталля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН

2016 2016-02-03T08:31:31+0300 2016-02-03T08:31:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kryvoszei.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Крывашэй.

Наталля Крывашэй.

Журналіст-фрылансер гомельскага аддзялення ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Наталля Крывашэй падала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека аб парушэнні права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. У скарзе пералічваюцца выпадкі прыцягнення яе да адказнасці цягам 2015 года за выраб прадукцыі СМІ для спадарожнікавага тэлеканала "Белсат" без дзяржаўнай акрэдытацыі.

 24 красавіка суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка аштрафавала журналістку на 5,4 млн. руб. за рэпартаж аб праблемах ЖКГ у в. Буда-Галавчыцкая, Нараўлянскага раёна;
5 чэрвеня суддзя Буда-Кашалёўскага раёна Уладзімір Пракапенка пакараў Наталлю Крывашэй на 3,6 млн. руб. за рэпартаж аб тым, як жыхары вёскі Забалацце, Буда-Кашалёўскага раёну засталіся без даха над галавой;

10 чэрвеня суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Марына Дамненка аштрафавала журналістку на 9,0 млн. руб. за рэпартаж пра забойства дзіцяці ў Гомелі;
2 ліпеня суддзя суда Рагачоўскага раёна Аляксандр Крайнікаў аштрафаваў журналістку на 6,3 млн. руб. за рэпартаж аб праблемах збыту Рагачоўскай згушчонкі.

"У Беларусі я прайшла ўсе ступені судовай абароны, нават звярталася ў пракуратуру і ўсё безвынікова, - адзначыла Крывашэй. - Атрымліваецца, па "белсатаўскіх' справах" абароны ў краіне няма, таму я выкарыстала адзіна магчымы механізм абароны сваіх правоў на міжнародным узроўні", - адзначыла Наталля Крывашэй.

Юрыст Леанід Судаленка, які прадстаўляе інтарэсы Наталлі Крывашэй у ААН, адзначае, што справа журналісткі выявіла шэраг супярэчнасцяў нацыянальнага заканадаўства міжнародным дагаворам Беларусі.

"Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах гарантуе кожнаму свабоду на збор і распаўсюд інфармацыі. Наш жа нацыянальны закон аб СМІ празмерна абмяжоўвае саму сутнасць гэтага права, - адзначыў ён. - Я ўпэўнены, што ў гэтай справе міжнародныя эксперты ўсталююць парушэння правоў фрылансера на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Ніхто ж не кажа пра несапраўднасць пададзенай журналісткай інфармацыі, усе толькі цьвердзяць - гэтага нельга, гэта забаронена", - заявіў праваабаронца.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international